Папа абвясціў імёны новых кардыналаў |
Святы Айцец |
09.10.2016 16:03 |
Перад малітвай «Анёл Панскі» 9 кастрычніка Папа Францішак абвясціў аб скліканні кансісторыя, на якім атрымаюць кардынальскую годнасць некалькі іерархаў. Пантыфік сказаў, што перад закрыццём Брамаў Святога Года Міласэрнасці правядзе кансісторый для надання кардынальскай годнасці 13 іерархам, якія паходзяць з пяці кантынентаў. «Іх паходжанне з 11 нацый выяўляе ўніверсальнасць Касцёла, які абвяшчае і сведчыць аб Добрай Навіне Божай Міласэрнасці ў кожным кутку зямлі. Прызначэнне новых кардыналаў у Рымскую дыяцэзію праяўляе таксама непарыўную сувязь паміж Сталіцай Пятра і мясцовымі Касцёламі, раскіданымі па ўсім свеце. У нядзелю 20 лістапада 2016 г., ва ўрачыстасць Хрыста Валадара і на заканчэнне Надзвычайнага Святога Года Міласэрнасці, я буду цэлебраваць святую Імшу з новымі кардыналамі, з членамі Калегіі кардыналаў, з арцыбіскупамі, біскупамі і святарамі», — сказаў Папа. (AG) |