Пантыфік асудзіў акты насілля супраць мірнага насельніцтва ў Іраку |
Святы Айцец |
23.10.2016 22:37 |
З адмысловым заклікам Папа Францішак звярнуўся 23 кастрычніка пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “У гэтыя драматычныя гадзіны я блізкі да ўсяго насельніцтва Ірака, асабліва горада Масул. Нашы душы шакаваны жудаснымі актамі насілля, якія ўжо на працягу доўгага часу здзяйсняюцца супраць нявінных грамадзян, як мусульман, так і хрысціян, а таксама тых, хто належаць да іншых народнасцяў і рэлігій. Я быў засмучаны навінамі аб абыякавым забойстве шматлікіх сыноў гэтай умілаванай зямлі, сярод якіх было мноства дзяцей. Гэтая лютасць прымушае плакаць, пакідаючы нас без словаў. Слова “салідарнасць” суправаджае абяцанне майго ўспаміну ў малітве аб тым, каб цяжка спакутаваны Ірак быў моцным і трывалым у надзеі на імкненне да будучыні бяспекі, прымірэння і супакою”, - сказаў Папа. (AG) |