Папа выказаў салідарнасць з пацярпелымі ад землятрусу ў Італіі |
Святы Айцец
|
30.10.2016 22:59 |
Перад малітвай «Анёл Панскі» 30 кастрычніка Папа Францішак выказаў сваю салідарнасць з жыхарамі цэнтральнай Італіі, якія пацярпелі ад землятрусу ў гэты дзень.
«Сёння раніцай было моцнае страсенне. Я малюся за параненых і за сем'і, якім быў нанесены сур'ёзны ўрон, а таксама за тых, хто ўдзельнічае ў выратаванні і дапамозе. Няхай Уваскрослы Пан дасць ім сілу, а Божая Маці іх ахоўвае», — сказаў Пантыфік.
Землятрус магнітудай 6,5 балаў па шкале Рыхтэра адбыўся раніцай. Разам з іншымі аб’ектамі былі разбураны катэдра і базыліка св. Бэнэдыкта ў Нурсіі. Землятрус быў адчувальны і ў Рыме, там зачынілі базыліку св. Паўла за Мурамі, бо ў ёй адпалі кавалкі карніза пад столлю. Была заўважана таксама расколіна ў падмурку адной з калон.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|