Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа сустрэўся з каралеўскай сям’ёй Швецыі |
Святы Айцец
|
31.10.2016 22:19 |
31 кастрычніка ў межах візіту ў Швецыю Папа Францішак наведаў каралеўскую сям’ю. Сустрэча прайшла ў каралеўскім палацы ў Лундзе.
Кароль Карл XVI Густаў і каралева Сільвія прывіталі Святога Айца пры ўваходзе, пасля чаго адбылася цырымонія прадстаўлення дэлегацый і прыватная размова.
Улічваючы кароткі тэрмін папскага падарожжа, некаторыя «пратакольныя» мерапрыемствы былі выключаны з яго праграмы. Падчас сустрэчы з шведскай манаршай сям’ёй не было традыцыйнага абмену падарункамі. Падарунак Пантыфіка – гравюра, выдадзеная з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці – была адпраўлена з Ватыкана ў Швецыю па пошце загадзя.
Пасля сустрэчы ў каралеўскім палацы манархі прашлі разам з Папам да лютэранскага катэдральнага сабора Лунда, каб прыняць удзел у экуменічнай малітве. Па дарозе іх віталі сотні вернікаў, як каталіцкага, так і лютэранскага веравызнання.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.