Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
На заканчэнне Года Міласэрнасці Папа Францішак зачыніў Святыя Дзверы ў ватыканскай базыліцы св. Пятра |
Святы Айцец
|
21.11.2016 12:03 |
20 лістапада перад урачыстай літургіяй на ватыканскай плошчы Папа Францішак зачыніў Святыя Дзверы ў базыліцы св. Пятра на заканчэнне Надзвычайнага Святога Года Міласэрнасці. У Каталіцкім Касцёле Юбілейны Год распачаўся 8 снежня 2015 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Яго дэвізам былі словы, узятыя з Евангелля паводле Лукі: «Міласэрныя, як і Айцец». Лагатып юбілею ўяўляў сабой выяву Хрыста, які нясе на сваіх плячах знясіленага чалавека.
У гэты час у Рыме прабывала, паводле ацэнак афіцыйнага інтэрнэт-рэсурсу падзеі, каардынатарам якой была Папская рада па новай евангелізацыі, больш за 20 млн пілігрымаў з усяго свету, якія прайшлі праз Брамы Міласэрнасці ў ватыканскай і іншых рымскіх базыліках.
Святыя Дзверы ватыканская базыліка св. Пятра атрымала ў дар ад швейцарскіх католікаў як выраз падзякі Богу за выратаванне іх краіны ад зверстваў і катастроф Другой сусветнай вайны. Яны былі ўсталяваны да юбілею 1950 года.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.