Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У інтэрв’ю ватыканскім СМІ Святы Айцец падвёў вынікі Года Міласэрнасці
Святы Айцец
22.11.2016 08:39

Юбілейны Год даў магчымасць Касцёлу гучна абвясціць пасланне пра Божую міласэрнасць свету, які пакутуе ад хваробы адчужэння, закрытасці сэрцаў, эгаізму, адзначыў Пантыфік у інтэрв’ю СМІ Канферэнцыі Біскупаў Італіі: тэлеканалу TV 2000 і радыёстанцыі InBlue Radio.

У 40-хвіліннай размове, якая трансліравалася вечарам 20 лістапада, Святы Айцец падвёў вынікі Года Міласэрнасці.

Паводле слоў Пантыфіка, вельмі важна, што Юбілей прайшоў не толькі ў Рыме, але і ва ўсім свеце. Год Міласэрнасці дапамог многім адчуць «атмасферу» гэтай падзеі і адкрыць свае сэрцы, перакананы Папа Рымскі.

Каментуючы ініцыятыву «Пятніцы міласэрнасці», у межах якой Пантыфік кожны месяц наведваў людзей, асаблівым чынам патрабуючых спагады і падтрымкі, Святы Айцец узгадаў пра сустрэчу з жанчынамі, вызваленымі з рабства прастытуцыі. Папа заўважыў, што кліенты прастытутак сваімі грашыма падтрымліваюць сапраўдных злачынцаў.

Паводле Святога Айца, грошы — гэта адзін з найбольшых ворагаў Бога. Існаванне Касцёла «беднага і для бедных» — гэта не ўтопія, але ідэал, за які трэба змагацца, «таму што спакуса багаццяў — вельмі вялікая», лічыць Пантыфік.

Гаворачы пра сітуацыю зняволеных у турмах, Папа Францішак адзначыў важнасць іх падрыхтоўкі да вяртання ў грамадства. У гэтым сэнсе турма падобна на чысцец, сказаў Пантыфік і дадаў, што пакаранне не павінна пазбаўляць надзеі; па гэтай прычыне непрымальным з’яўляецца пакаранне смерцю.

Адказваючы на пытанне пра тое, адкуль у Папы сілы, каб у амаль 80-гадовым узросце прытрымлівацца высокага рытму працы, Святы Айцец адказаў, што шмат моліцца, добра спіць, а таксама робіць не больш за тое, што можа.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.