Папа прыняў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам |
Святы Айцец |
24.11.2016 15:39 |
«У ходзе сардэчных перамоў адзначаліся добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і В’етнамам, якія падтрымліваюцца супольным духам дыялогу і пастаянным пошукам найбольш адпаведных інструментаў для іх далейшага развіцця; таксама звярталася ўвага на супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай у розных сферах жыцця мясцовага грамадства», — гаворыцца ў кароткім паведамленні Залы Друку Святога Пасаду, апублікаваным па выніках аўдыенцыі. Святы Пасад і паўднёваазіяцкая краіна не маюць дыпламатычных адносін з канца вайны ў В’етнаме ў 1975 годзе. Тым не менш у апошнія гады двухбаковыя кантакты актывізаваліся на розных узроўнях. Напрыканцы кастрычніка 2016 г. у Ватыкане прайшла ўжо шостая сустрэча сумеснай працоўнай групы, створанай для развіцця і паглыблення адносін паміж бакамі. 18 кастрычніка 2014 г. Святы Айцец прымаў у Ватыкане прэм’ер-міністра В’етнама Нгуена Тан Зунга, а ў студзені 2015 г. душпастырскі візіт у гэту краіну здзейсніў кардынал Фернандо Філоні, прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |