Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ірландскі ўрад: Папа Рымскі наведае Ірландыю ўпершыню з 1978 года
Святы Айцец
29.11.2016 16:44

Папа Рымскі Францішак можа здзейсніць візіт у Ірландыю ў 2018 годзе. Як паведамляе The Guardian, Святы Айцец апошні раз наведваў краіну ў 1979 годзе.

«Кіраўнік ураду Ірландыі пасля 20-хвіліннай сустрэчы з Пантыфікам пацвердзіў, што ў ходзе размовы ён агучыў афіцыйнае запрашэнне», — сказана ў артыкуле.

У сваю чаргу намеснік першага міністра Паўночнай Ірландыі Марцін Макгінес заявіў пра сваю ўпэўненасць у тым, што Папа перасячэ мяжу дзвюх краін. Без наведвання вострава ён не бачыць сэнсу ў візіце Пантыфіка.

Папа Ян Павел ІІ, як нагадвае выданне, не змог у свой час наведаць Паўночную Ірландыю з-за мер бяспекі, паколькі на той момант сітуацыя ў рэгіёне была дастаткова напружанай. Тады кіраўнік Святога Пасаду здзейсніў малітву недалёка ад мяжы паміж дзяржавамі, заклікаўшы Ірландскую рэспубліканскую армію (ІРА) адмовіцца ад барацьбы.

ІРА, якая выступае за поўную незалежнасць Паўночнай Ірландыі ад Злучанага Каралеўства, у 1969 годзе раздзяліліся на «афіцыйную» і «часовую», ад якой у сваю чаргу ў 1980-х адкалоўся «Працяг ІРА»

Паводле ria.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.