Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Павіншаваць Пантыфіка з 80-годдзем можна будзе праз спецыяльны хэштэг і электронную пошту
Святы Айцец
14.12.2016 07:58

З 80-гадовым юбілеем Папу Рымскага можна будзе павіншаваць праз электронную пошту і сацыяльныя сеткі. Для гэтага спецыяльна створаны адрасы электроннай пошты і хэштэг, як паведамілі 13 снежня ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

17 снежня Папа Францішак адзначыць свой 80-ы дзень нараджэння. Ён распачнецца святой Імшой у 8.00 у капэле Паоліна ў ватыканскім Апостальскім палацы. Эўхарыстыю Папа будзе цэлебраваць разам з кардыналамі, якія пражываюць у Рыме.

Астатняя частка дня для Пантыфіка будзе мець звычайны працоўны распарадак: ён прыме, між іншым, Прэзідэнта Мальты, прэфекта Кангрэгацыі па справах біскупаў, сустрэнецца з членамі адной з каталіцкіх супольнасцяў.

Зала Друку паведаміла электронныя адрасы, на якія можна кіраваць віншаванні для Папы Францішка:

  • Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (па-лацінску)
  • Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (па-італьянску)
  • Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (па-іспанску і партугальску)
  • Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (па-англійску)
  • Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (па-французску)
  • Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (па-нямецку)
  • Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (па-польску)

Віншаванні можна дасылаць таксама ў сацыяльных сетках на хэштэг #Pontifex80

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.