Свае першыя віншаванні з нагоды Божага Нараджэння Папа Францішак склаў на мове жэстаў. Святы Айцец звярнуўся да глухіх асобаў у кароткім відэароліку, які быў апублікаваны на асабістай старонцы яго сакратара, кс. Ёаніса Лацы Гаіда, у твітары.
У ім Пантыфік паказаў жэст святкавання, калыхання дзіцяці, папрасіў маліцца за яго і ўдзяліў благаслаўленне.
Папа Францішак не першы раз карыстаецца мовай жэстаў. Упершыню ён звярнуўся такім чынам да групы глухіх пілігрымаў, якія ў маі 2016 г. прысутнічалі на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.