Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У адказ на заклік Пантыфіка ў Лацінскай Амерыцы больш за 3 тысячы чалавек трапіла пад амністыю
Святы Айцец
13.01.2017 09:35

У Лацінскай Амерыцы пачалі казаць пра «цуд папы Францішка». На яго просьбу ў кантэксце Юбілейнага Года Міласэрнасці ўлады шасці краін кантынента абвясцілі амністыю для зняволеных. У агульнай колькасці 3615 чалавек выйшлі на свабоду.

Папа Францішак папрасіў палітычнае кіраўніцтва краін зрабіць «жэст міласэрнасці», у першую чаргу, у дачыненні да маці, якiя ўтрымлiваюцца ў турмах з маленькімі дзецьмі, маладых людзей, хворых і правапарушальнікаў з нізкімі тэрмінамі, якія не з’яўляюцца рэцыдывістамі.

«Жэст міласэрнасці» адбыўся на Кубе, у Нікарагуа, Балівіі, Парагваі, Венесуэле і Сальвадоры.

Адмысловае значэнне амністыя мела ў Венесуэле, дзе прэзідэнт выпусціў пяць палітычных зняволеных, у тым ліку лідара апазіцыі. Гэта стала важным крокам у кантэксце бягучых перамоў па выхадзе з сур’ёзнага ўнутранага канфлікту, у якім доўгі час знаходзіцца краіна.

У сваю чаргу ўлады Парагвая свой «жэст міласэрнасці» пацвердзілі перадачай сумы, эквівалентнай 80 мільёнам долараў ЗША, на паляпшэнне трагічных умоў, у якіх знаходзяцца зняволеныя ў мясцовых перапоўненых турмах. Гэта стала адказам на яшчэ адзін заклік Папы — стварыць чалавечыя ўмовы ўтрымання ў месцах зняволення.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.