Папа Францішак удзяліў хрост «немаўлятам землятрусу» |
Святы Айцец |
17.01.2017 10:24 |
13 нованароджаных з італьянскага рэгіёна, пацярпелага ад землятрусу ў жніўні і кастрычніку 2016 года, былі ахрышчаны ў капліцы ватыканскай рэзідэнцыі «Дом святой Марты». 14 студзеня сакрамэнт хросту ім удзяліў папа Францішак. Як адзначыў біскуп дыяцэзіі Рыеці Даменіка Пампілі, ахрышчаныя Пантыфікам дзеці гарадоў Аматрычэ і Аккумолі з’яўляюцца «ўвасабленнем надзеі на аднаўленне жыцця».
Абодва гарады ў цэнтральным рэгіёне Лацыё сталі ахвярамі падземных штуршкоў 24 жніўня мінулага года. Загінула каля 300 чалавек. Усе будынкі былі або цалкам разбураны, або сталі непрыдатнымі для пражывання ў іх. Калі пазней, 4 кастрычніка 2016 года, Святы Айцец наведваў разбураны Аматрычэ, адна жанчына паднесла яму сваё нованароджанае дзіця і падзялілася з ім марай, каб гэтае немаўля ахрысціў сам Папа. Папа Францішак, ахвотна прыняўшы гэтую просьбу, вырашыў удзяліць хрост усім дзецям, якія апошнім часам нарадзіліся на тэрыторыях, пацярпелых ад землятрусу. Паводле sib-catholic.ru |