| У межах візіту аd limina папа Францішак прыняў біскупаў з балканскіх краін | 
| Святы Айцец | 
| 31.01.2017 08:16 | 
| 
 30 студзеня папа Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў Міжнароднай Канферэнцыі Біскупаў імя святых Кірылы і Мятода, якая аб’ядноўвае іерархаў краін паўднёвай часткі Балкан. У яе склад уваходзяць біскупы з Сербіі, Чарнагорыі, Македоніі і Косава. Падчас візітаў аd limina біскупы цэлебруюць св. Імшы ў чатырох Вялікіх рымскіх базыліках: Санта-Марыя-Маджорэ, святога Пятра, святога Паўла за мурамі і святога Яна на Латэране, наведваюць ватыканскія кангрэгацыі, дзе абмяркоўваюць з іх прадстаўнікамі жыццё Касцёла ў сваіх краінах.  На 2017 год запланаваны і візіт аd limina і беларускага епіскапату. Апошні раз удзельнікі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі наведвалі з такім візітам Ватыкан у снежні 2009 года. | 












 Папа Рымскі аднавіў сустрэчы з мясцовымі епіскапатамі ў рамках візітаў аd limina Apostolorum. Яны былі прыпынены на перыяд правядзення Надзвычайнага Юбілейнага Года Міласэрнасці, які праходзіў у Каталіцкім Касцёле з 8 снежня 2015 г. па 20 лістапада 2016 г.
Папа Рымскі аднавіў сустрэчы з мясцовымі епіскапатамі ў рамках візітаў аd limina Apostolorum. Яны былі прыпынены на перыяд правядзення Надзвычайнага Юбілейнага Года Міласэрнасці, які праходзіў у Каталіцкім Касцёле з 8 снежня 2015 г. па 20 лістапада 2016 г. для друку
 для друку Ватыканскае радыё
Ватыканскае радыё