7 фактаў пра пярсцёнак Пантыфіка |
Святы Айцец |
09.03.2017 10:06 |
Пярсцёнак — яшчэ адна з адзнак Папаў Рымскіх у Каталіцкім Касцёле. Прапануем 7 цікавых фактаў, пра якія, магчыма, вы не ведалі. 1. Назва Правільная назва пярсцёнка — piscotario або «пярсцёнак рыбака» — нагадвае, што толькі той можа стаць законным наступнікам святога Пятра, хто з’яўляецца «рыбаком людзей». 2. Паходжанне Натхняльнікам у стварэнні біскупскага пярсцёнка лічаць папу Клімента IV. Першая згадка пра выкарыстанне «пярсцёнка рыбака» знайшлі ў лісце, які папа Клімент IV пісаў сваёму пляменніку яшчэ ў XIII стагоддзі. 3. Выкарыстанне Пярсцёнак выкарыстоўваецца ў асноўным як пячатка. Спачатку Пантыфікі карысталіся ім, каб ставіць пячатку ў прыватным ліставанні, але зараз гэта не вельмі практычна. Сёння пярсцёнак — хутчэй сімвал папскай улады. 4. Дызайн За некаторымі выключэннямі ўсе пярсцёнкі, якія выкарыстоўвалі як пячатку, змяшчалі выяву св. Пятра на чаўне, а ў верхняй частцы — імя Пантыфіка. 5. Матэрыял Пярсцёнак зроблены з чыстага золата. Калі Святы Айцец памірае, камерарый кажа: «Vere Papa mortuus est» (Сапраўды папа памёр), — і здымае «пярсцёнак рыбака», каб пераплавіць яго і зрабіць пярсцёнак для новага Папы.
6. Змены пасля адстаўкі Бэнэдыкта XVI Калі папа Бэнэдыкт XVI сышоў у адстаўку, яго пярсцёнак не быў пераплаўлены. 7. Змены, унесеныя папам Францішкам Пасля абрання Папы Рымскі Францішак вырашыў, што яго пярсцёнак будзе адліты з пазалочанага срэбра. Ён стаў першым Папам, які носіць пярсцёнак, зроблены не з пярсцёнка папярэдніка. Акрамя таго, Пантыфік выкарыстоўвае «пярсцёнак рыбака» толькі ў некаторых выпадках. |