Папа Францішак наведае Калумбію з 6 па 11 верасня |
Святы Айцец |
17.03.2017 09:52 |
Па запрашэнні прэзідэнта Рэспублікі Калумбія і мясцовых біскупаў папа Францішак здзейсніць апостальскі візіт у гэту лацінаамерыканскую краіну з 6 па 11 верасня 2017 года. Падчас паездкі Святы Айцец наведае Багату, Вільявісенсіа, Медзяльін і Картахену-дэ-Індзіяс. Пра гэта заявіла намеснік дырэктара Залы Друку Ватыкана Палома Гарсія Авехера. Праграма візіту будзе апублікавана ў бліжэйшы час.
Адначасова з заявай Ватыканскай Залы Друку ў Багаце адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная візіту Папы Рымскага, у якой прынялі ўдзел Апостальскі Нунцый у Калумбіі, прэзідэнт Калумбіі, старшыня калумбійскага епіскапату, а таксама арцыбіскуп калумбійскай сталіцы. Падчас прэс-канферэнцыі быў прадстаўлены лагатып візіту папы Францішка і дэвіз «Зробім першы крок». У афіцыйнай заяве падкрэсліваецца, што гэты візіт увасабляе сабою заклік да ўсіх калумбійцаў зрабіць першы крок у пабудове міру з дапамогай папы Францішка, місіянера прымірэння. |