Святы Айцец анансаваў свой магчымы візіт у Перу |
Святы Айцец |
17.05.2017 08:32 |
Падчас сустрэчы з біскупамі Папа анансаваў свой візіт у Перу ў наступным годзе, хоць, як падкрэсліў, канчатковае рашэнне ў гэтай справе яшчэ не прынята. Святы Айцец заклікаў біскупаў клапаціцца аб захаванні адзінства мясцовага епіскапату. Для вернікаў такое адзінства з’яўляецца моцным сведчаннем, падкрэсліў ён і папрасіў перуанскіх пастыраў быць блізкімі да сваёй паствы. «Пантыфік, які добра знаёмы з Касцёлам у Лацінскай Амерыцы, казаў таксама пра так званую народную пабожнасць нашых вернікаў. У ёй адлюстроўваецца іх вера. Папа Францішак успрымае гэта сур’ёзна. Ён папрасіў развіваць яе, таму што для нашага народа гэта вельмі важна, асабліва культ Маці Божай і культ крыжа», — распавёў Ватыканскаму радыё кардынал Сіпрыані. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |