Святы Айцец назваў імёны новых кардыналаў |
Святы Айцец |
22.05.2017 08:56 |
Першым прагучала імя арцыбіскупа Бамака (Малі) Жана Зэрбо. Кардыналамі таксама стануць: арцыбіскуп Барселоны (Іспанія) Хуан Хасэ Амелья-і-Амелья, біскуп Стакгольма (Швецыя) Андэрс Арбарэліус, Апостальскі вікарый Паксэ (Лаос), біскуп Луі-Мары Лінг Мангханекун і дапаможны біскуп архідыяцэзіі Сан-Сальвадор (Сальвадор) Хасэ Грыгорыа Роза Чавес. Францішак паведаміў таксама, што 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, будзе цэлебраваць Эўхарыстыю з новымі кардыналамі, Калегіяй Кардыналаў, новымі арцыбіскупамі-мітрапалітамі, біскупамі і некаторымі святарамі. Пасля прызначэння новых пурпуратаў Калегія Кардыналаў будзе налічваць 227 членаў, з якіх 122 кардыналы з правам голасу на магчымым канклаве і 106 без права голасу. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |