Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI заклікаў увесь хрысціянскі свет да выканання запаветаў Хрыста ў штодзённым жыцці
Святы Айцец
08.04.2008 20:33

6 красавіка 2008 г. Бэнэдыкт XVI выступіў з традыцыйнай нядзельнай гаміліяй падчас малітвы «Regina Caeli», прамоўленай перад вернікамі, якія запоўнілі плошчу святога Пятра. Пантыфік выказаў занепакоенасць стратай веры і маральных арыенціраў у грамадстве.

Увесь ахрышчаны свет Папа заклікаў да выканання запаветаў Хрыста ў штодзённым жыцці. Гэта першая гамілія Святога Айца ў Рыме пасля яго вяртання з рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфо, дзе рымскі Пантыфік правёў кароткія вакацыі пасля Пасхальных набажэнстваў. Бэнэдыкт XVI у сваёй прамове падкрэсліў вялікае значэнне для жыцця Касцёла Першага сусветнага апостальскага кангрэса, прысвечанага Божай Міласэрнасці, які завяршыўся 6 красавіка ў Ватыкане. 

Паводле Седмица.ру

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.