Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пра апекуна Еўропы
Святы Айцец
11.04.2008 20:21
9 красавіка 2008 г. падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане Папа Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што для сапраўднага аб’яднання Еўропы неабходна «этычнае і духоўнае аднаўленне, якое грунтуецца на хрысціянскіх каранях».

Пантыфік нагадаў, што «Еўропа, якая выйшла са стагоддзя дзвюх сусветных войнаў і крушэння вялікіх ідэалогій», шукае ўласную ідэнтычнасць, але для стварэння сапраўднага адзінства патрэбны не толькі палітычныя, эканамічныя і юрыдычныя інструменты — безумоўна важныя, — але таксама этычнае і духоўнае аднаўленне на аснове хрысціянскіх каранёў. «Аднаўленне Еўропы не магчыма без Бога», — лічыць Святы Айцец.

Бэнэдыкт XVI узгадаў пра апекуна свайго пантыфікату і Настаўніка Касцёла — святога Бэнэдыкта, які жыў у VI стагоддзі — у эпоху найцяжэйшага геапалітычнага крызісу, што выбухнуў пасля падзення Рымскай імперыі. Менавіта дзякуючы апоры на хрысціянскае вучэнне нарадзілася тады рэальнасць, якая сёння называецца Еўропай. «Няхай жа святы Бэнэдыкт надалей будзе настаўнікам, у школе якога мы будзем вучыцца мастацтву жыцця і сапраўднаму гуманізму», — заклікаў Святы Айцец.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.