Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма семінараў і канферэнцый Папскай Рады «Справядлівасць і мір» на 2008 год
Святы Айцец
15.04.2008 20:30
Папская Рада Iustitia et Pax («Справядлівасць і Мір»), ватыканскае ведамства, якое займаецца паглыбленнем і распаўсюджваннем сацыяльнага вучэння Касцёла, апублікавала спіс важных міжнародных семінараў і канферэнцый, запланаваных на бягучы год. Чатыры з іх будуць прысвечаны тэмам раззбраення, палітыкі, фінансавых пытанняў і абавязацельстваў вернікаў у святле хрысціянскага сацыяльнага вучэння.

З 11 па 12 красавіка ў памяшканнях Папскай Рады адбылося першае пасяджэнне на тэму «Раззбраенне, развіццё і свет: перспектывы інтэгральнага раззбраення». Удзельнікі пасяджэння асаблівым чынам спыніліся на этычна-палітычных, эканамічных і юрыдычных пытаннях, а таксама на ролі міжнародных, урадавых і рэлігійных арганізацый.

З 19 па 21 чэрвеня адбудзецца міжнародная канферэнцыя, прысвечаная тэме «Палітыка як патрабавальная форма міласэрнасці». Падчас пасяджэння будзе абмяркоўвацца хрысціянскае бачанне палітыкі, правоў і абавязкаў чалавека ў галіне абароны жыцця і сям’і, міжнародных фінансавання і супрацоўніцтва, а таксама біятэхналогій.

У канцы жніўня адбудзецца 3-ці кантынентальны кангрэс, на якім будзе прадстаўлены Кампендыум сацыяльнага вучэння Касцёла. Кангрэс прысвечаны Афрыцы і будзе праходзіць у Танзаніі (Усходняя Афрыка). Першыя два кангрэсы адбыліся ў 2005 годзе ў Мехіка — для Амерыканскага кантынента і ў 2007 годзе ў Тайландзе — для Азіяцкага.

З 26 па 27 верасня ў Рыме Папскай Радай «Справядлівасць і мір» будзе арганізаваны семінар, прысвечаны этычным, эканамічным і юрыдычным аспектам падаткаабкладання як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўнях.

28–29 лістапада Папская Рада плануе нараду па ўзаемаадносінах свецкіх вернікаў і сацыяльнага вучэння Касцёла.

Папскую Раду «Справядлівасць і мір» узначальвае кардынал Рэнато Рафаэле Марціно, які сам будзе браць удзел у многіх навуковых мерапрыемствах не толькі ў Рыме, але і ва ўсім свеце, у тым ліку ў Тайландзе, Румыніі і Бразіліі.

Паводле Радыё Ватыкана
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.