Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адышоў у вечнасць кардынал Альфонсо Лопес Трухільё
Святы Айцец
21.04.2008 20:47

20 красавіка 2008 г. у прыватнай клініцы ў Рыме на 72-м годзе жыцця адышоў у дом Айца калумбійскі прэлат кардынал Альфонсо Лопес Трухільё.

Кардынал Трухільё быў старшынёй Папскай рады па справах сям’і і ўзначальваў кампанію Ватыкана па барацьбе супраць абортаў і выкарыстоўвання прэзерватываў, якія не захоўваюць чалавека ад інфекцыі СНІДу.

Кардынал Трухільё быў гаспіталізаваны 17 сакавіка «па прычыне сур’ёзных праблемаў са здароўем». Прычынаю смерці кардынала Трухільё стала спыненне сэрца.

23 красавіка адбудзецца пахавальная святая Імша ў інтэнцыі памерлага кардынала Альфонсо Лопес Трухільё, якую будзе канцэлебраваць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.