Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Папскую Раду па справах свецкіх увайшлі тры палякі |
Святы Айцец |
29.04.2008 13:06 |
24 красавіка 2008 г. прэс-служба Ватыкана паведаміла пра новыя прызначэнні, аб’яўленыя Святым Айцом Бэнэдыктам XVI. Новымі членамі Папскай Рады па справах свецкіх сталі кардынал Станіслаў Дзівіш і прафесар Ягелонскага універсітэта Караль Жычкоўскі. У групу новых 9-ці кансультантаў увайшла таксама доктар Данута Пекаж з Кракава (Польшча). Мітрапаліт Кракаўскі з’яўляецца адным з двух іерархаў, якія былі запрошаны ў вышэйзгаданае ватыканскае ведамства (першым у Папскую Раду па справах свецкіх увайшоў Мітрапаліт Мюнхена і Фрайзінга арцыбіскуп Рэйнхард Маркс). У Папскую Раду па справах свецкіх уваходзяць таксама 13 свецкіх асобаў з 11-ці краінаў свету. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.