Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталікос-Патрыярх Усіх Армянаў Гарэгін ІІ у Ватыкане |
Святы Айцец |
08.05.2008 15:53 |
Каталікос-Патрыярх Усіх Армянаў Гарэгін ІІ знаходзіцца ў Ватыкане з 6 па 9 мая 2008 г. па запрашэнні Святога Айца Бэнэдыкта XVI. «Дарагія браты і сёстры! Сёння мы вітаем на аўдыенцыі Гарэгіна ІІ, вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса Усіх Армянаў, разам з дэлегацыяй Армянскай Апостальскай Царквы. Яго прысутнасць сярод нас у гэтыя дні папярэднічае святу Пяцідзесятніцы, заахвочвае яшчэ больш старанна маліцца аб спасланні Святога Духа на ўсіх хрысціянаў, якія рухаюцца наперад на шляху экуменізму. Уваскрослы Пан спаслаў Духа на сваіх вучняў, і, з дня Пяцідзесятніцы Касцёл нястомна моліцца, просячы дароў Духа, які заахвочвае яго абвяшчаць Евангелле ўсяму свету. Прысутнасць і дзейнасць Духа нагадвае нам, што Хрыстус ніколі не пакідае свой Касцёл. Дух падтрымлівае нашы намаганні па пераадоленні падзелаў, умацоўвае ў малітве і працы дзеля адзінства хрысціянаў. Малітва — гэта сэрца і душа экуменічнага руху. Давайце сёння разам падзякуем Пану за справу Духа ў экуменічным руху і за натхненне надзеі на дасканалае адзінства. Няхай дары Святога Духа вядуць усіх хрысціянаў да шчодрага служэння Евангеллю, няхай учыняць іх знакам Божай любові да чалавецтва. Разам з Марыяй памолімся: „Прыйдзі, Дух, напоўні сэрцы верных Тваіх і запалі ў іх агонь Тваёй любові! Амэн!“». Акрамя таго, 10–13 мая Гарэгін ІІ сустрэнецца з прадстаўнікамі армянскай супольнасці Італіі, а таксама ўзначаліць мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю заснавання армянскай царквы імя Сарака немаўлятаў у Мілане. Патрыярх Армянскай Царквы наведае таксама востраў Святога Лазара ў Венецыі, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі Армянскай каталіцкай кангрэгацыі мхітарыстаў. Каталікоса Усіх Армянаў суправаджаюць прадстаўнікі духавенства, а таксама мецэнаты армянскага паходжання. Паводле Katolik.ru
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.