Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Поўны адпуст у Год святога Паўла |
Святы Айцец |
13.05.2008 19:00 |
![]() Ва ўсіх мясцовых Касцёлах таксама можна будзе атрымаць поўны адпуст, прымаючы ўдзел у публічных набажэнствах у гонар святога Паўла ў першы і ў апошні дзень юбілейнага года. Мясцовымі біскупамі будуць вызначаны дні, калі можна будзе атрымаць поўны адпуст у святынях, якія носяць тытул святога Паўла, а таксама ў іншых месцах, вызначаных ардынарыем. Год святога Паўла, абвешчаны з нагоды 2000-й гадавіны з дня нараджэння Апостала, распачнецца 28 чэрвеня г. г. вечарам, а завершыцца 29 чэрвеня 2009 г. Поўны адпуст, які вернік можа ахвяраваць у сваёй інтэнцыі або за душы памерлых, удзяляецца на звычайных умовах: сакрамэнтальная споведзь, Эўхарыстычная Камунія і малітва ў інтэнцыях Святога Айца. Адпушчэнне караў за грахі ў Год святога Паўла могуць таксама атрымаць асобы, якія не ў стане выканаць усе абавязковыя для гэтага ўмовы з-за хваробы або па іншых матываваных і важных прычынах. Яны павінны прыняць пастанову споўніць гэтыя ўмовы, як толькі гэта будзе магчыма, і далучыцца духоўна да пэўнага набажэнства ў гонар святога Паўла, ахвяруючы Богу свае малітвы і цярпенні ў інтэнцыі еднасці хрысціянаў. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.