Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Курсы для афрыканскіх дыпламатаў у Ватыкане |
Святы Айцец |
14.05.2008 15:26 |
13 мая 2008 г. у Ватыкане распачаліся двухтыднёвыя курсы для афрыканскіх дыпламатаў. У мінулым годзе падобныя курсы праводзіліся для дыпламатаў з краінаў Блізкага Усходу. Арганізатарамі гэтай ініцыятывы з’яўляюцца фонд «La Gregoriana», Міжнародны інстытут Жака Марытэна, а таксама Папскі Грыгарыянскі універсітэт, Універсітэт Джорджтаўн у Вашынгтоне і Каталіцкі універсітэт Усходняй Афрыкі ў Найробі (Кенія). У гэтым годзе выбрана менавіта Афрыка, бо «за нешматлікімі выключэннямі, гэта краіна, у якой жывуць цэлыя мільёны беднякоў, краіна, дзе глабалізацыя да гэтай пары не прынесла нічога карыснага, акрамя негатыўных наступстваў, дзе харчовы крызіс, які набліжаецца, будзе мець найвялікшыя вынікі ў выглядзе смяротных архвяраў, хваробы і насілля». На першым тыдні ўдзельнікі курсаў пазнаёмяцца ў Рыме з юрыдычным статусам дзяржавы Ватыкан, са структураю і арганізацыяй Апостальскай Сталіцы, а таксама з дзейнасцю яе дыпламатычнага корпуса. Другі тыдзень афрыканскія дыпламаты правядуць у Турыне, дзе наведаюць шматлікія касцельныя дабрачынныя ўстановы. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.