Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Святы Айцец узвысіў кардынала Тарчызіо Бэртонэ да годнасці кардынала-біскупа |
| Святы Айцец |
| 14.05.2008 15:39 |
Святы Айцец узвысіў кардынала Тарчызіо Бэртонэ да годнасці кардынала-біскупа, адначасова прызначыўшы яго тытулярным біскупам дыяцэзіі Фраскаці. Дзяржаўны сакратар Ватыкана прымае гэтую дыяцэзію пасля кардынала Альфонсо Лопэза Трухільё, які памёр 19 красавіка гэтага года.У Калегіуме кардыналаў існуе тры ступені кардынальскай годнасці: дыяканы, прэзбітэры і біскупы. Тэрміны «кардынал-прэзбітэр» і «кардынал-біскуп» упершыню выкарыстаў у VIII ст. Папа Стэфан ІІ (768–772 гг.). Тэрмін «кардынал-дыякан» з’явіўся на чатыры стагоддзі пазней (1116г.). Першапачаткова кардыналы-біскупы былі ардынарыямі дыяцэзій, якія знаходзіліся каля Рыма. У 1962 г. Папа Ян XXIII змяніў гэтую традыцыю. Аднак і ў цяперашні час кардыналы, якія атрымліваюць вышэйшую ступень кардынальскай годнасці, адначасова ўзводзяцца на тытулярны пасад адной з суседніх з Рымам дыяцэзій. Паводле Радыё Ватыкана
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Святы Айцец узвысіў кардынала Тарчызіо Бэртонэ да годнасці кардынала-біскупа, адначасова прызначыўшы яго тытулярным біскупам дыяцэзіі Фраскаці. Дзяржаўны сакратар Ватыкана прымае гэтую дыяцэзію пасля кардынала Альфонсо Лопэза Трухільё, які памёр 19 красавіка гэтага года.
для друку
Ватыканскае радыё