Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сям’я перад абліччам міграцыі
Святы Айцец
14.05.2008 16:41
«Сям’я перад абліччам міграцыі» — гэта тэма XVII Пленарнай сесіі Папскай рады па справах душпастырства мігрантаў і падарожнікаў, якая працягнецца да 15 мая 2008 г. Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Рады кардынал Рэнато Марціно прадставіў яе тэматыку ў святле сучасных дакументаў ведамства, звяртаючы ўвагу на павелічэнне ролі сям’і, звязанае з павелічэннем мабільнасці людзей.

«Людзі выбіраюць эміграцыю, каб палепшыць умовы жыцця для сям’і, каб ўцячы ад вайны і пераследванняў; людзі выязджаюць на вучобу або проста, каб падтрымаць сямейныя сувязі, падарожнічаюць таксама па справах працы, як, напрыклад, маракі і пілоты», — адзначыў іерарх. Кардынал Марціно ўзгадаў таксама пра людзей, якія знаходзяцца ў дарозе, а таксама пра тых, хто апынуўся «на вуліцы і перажывае трагедыю прастытуцыі». «Усе гэтыя выпадкі толькі памнажаюць пакуты менавіта сем’яў і з гэтага пункту гледжання з’яўляюцца выклікам для Касцёла».  

Арцыбіскуп Агостыно Маркетто, сакратар Папскай рады па справах мігрантаў і падарожнікаў, прадставіў яе дзейнасць за апошнія два гады. Ён таксама дадаў, што сённяшнія пасяджэнні будуць для душпастыраў стымулам да «фармавання сем’яў мігрантаў і падарожнікаў у духу Евангелля і да ўмацавання хрысціянскіх каштоўнасцяў у свеце».

У першы дзень працы сесіі выступілі сакратар Папскай рады па справах сям’і кс. прэлат Гжэгаж Кашак і сакратар Камісіі па справах маграцыі пры Радзе Канферэнцыі Біскупаў Еўропы а. Ханс Вёкінг.

Ксёндз Кашак прадставіў сучасную сітуацыю сем’яў перад абліччам узрастаючай міграцыі: «Міграцыя з’яўляецца новым выклікам для Касцёла. Трэба звярнуцца да пэўных новых формаў душпастырства, якія б гарантавалі сем’ям, члены якіх аддалены адно ад аднаго, а часам разбітым сем’ям падтрымку, і найперш духоўную», — падкрэсліў кс. Кашак.

У сесіі прымаюць ўдзел 26 членаў Папскай рады па справах мігрантаў і падарожнікаў — кардыналы, арцыбіскупы, біскупы, а таксама 14 дарадчыкаў і экспертаў.

Паводле Радыё Ватыкана
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.