Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Семінар для біскупаў, прысвечаны новым рухам у Касцёле
Святы Айцец
16.05.2008 16:10
З 15 па 17 мая 2008 г. у Рока-дзі-Папа пад Рымам адбываецца вучэбны семінар для біскупаў, прысвечаны новым рухам і супольнасцям у Касцёле. У сустрэчы, арганізаванай Папскай радай па справах свецкіх, прымаюць удзел больш за 100 іерархаў з 53 краінаў свету.

«Касцёльныя рухі — гэта вялікі дар Духа Святога Касцёлу нашых часоў. Важна сапраўды бачыць у гэтым дар, а не толькі і выключна душпастырскую праблему», — падкрэсліў старшыня Рады кардынал Станіслаў Рылка.

«Мы глыбока разважаем над крытэрыямі ацэнкі аўтэнтычнасці харызмы ў Касцёле, што з’яўляецца важным заданнем у біскупскім служэнні. Задумваемся над тым, як у лоне нашых лакальных Касцёлаў усё больш ацэньваць належным чынам справу новых супольнасцяў, як уключаць іх у евангелізацыйную місію Касцёла, пры гэтым шануючы спецыфіку ўласцівых для іх харызмаў. Аблічча Касцёла трэцяга тысячагоддзя ў значнай меры будзе залежаць ад нашай гатоўнасці адкрыцца на гэты дар — як з боку святароў, так і свецкіх вернікаў», — адзначыў кардынал Станіслаў Рылка.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.