Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мас-медыя і новы гуманізм у перспектыве вучэння Яна Паўла ІІ
Святы Айцец
16.05.2008 19:15
Папскі тэалагічны факультэт св. Бонавэнтуры «Сэрафікум» у Рыме 15 мая 2008 г. распачаў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных асобе, вучэнню і пантыфікату Яна Паўла ІІ. Цыкл, які ўваходзіць у праграму святкавання 30-годдзя з дня абрання Яна Паўла ІІ Папам, распачнецца сімпозіумам «Мас-медыя і новы гуманізм. Ян Павел ІІ і сродкі масавай інфармацыі».

«Журналістаў увесь час цікавіць феномен Папы-паляка ў кантэксце сродкаў мас-медыя. Таму першая сустрэча з цыклу падзеяў, якія даюць новы погляд на яго асобу, вучэнне і пантыфікат, мы прысвяцілі менавіта мас-медыя», — адзначыў рэктар Папскага тэалагічнага факультэта а. Здзіслаў Кіяс OFM Conv.

«Падчас сімпозіума мы хочам нанава адкрыць вартасць мас-медыя, іх значэнне, а таксама місію ў грамадстве, а асабліва іх заданне, звязанае з новым гуманізмам, да якога так горача заклікаў Ян Павел ІІ і дзеля якога так шмат зрабіў. Цяпер надышоў час, каб мас-медыя мацней уключыліся ў рэалізацыю яго вялікага жадання», — сказаў рэктар «Сэрафікум», падкрэсліваючы вялікую моц сродкаў масавай інфармацыі як у добрым, так і ў негатыўным сэнсе.

Прыняць удзел у сімпозіуме былі запрошаны прадстаўнікі прэсы, радыё і тэлебачання, як веруючыя, так і неверуючыя, якія працуюць у каталіцкіх сродках масавай інфармацыі, ліберальных, камерцыйных або ў дзяржаўных. «Мы далі ім магчымасць выказацца на тэму мас-медыя і новага гуманізму ў перспектыве Яна Паўла ІІ, — падкрэсліў а. Кіяс. — Аднак мы ведаем, што новы гуманізм не з’яўляецца заклікам, скіраваным толькі да веруючых людзей або да Касцёла, — ён скіраваны да кожнага чалавека».

Другой ініцыятывай, прысвечанай постаці Вялікага Папы, стане міжнародны кангрэс «Другі Ватыканскі Сабор у вучэнні Яна Паўла ІІ».

Паводле матэрыялаў сродкаў масавай інфармацыі
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.