«Кансэкраванае дзявоцтва ў свеце: дар для Касцёла і ў Касцёле» |
Святы Айцец |
19.05.2008 16:14 |
Святы Айцец звярнуўся да ўдзельніц кангрэса «Кансэкраванае дзявоцтва ў свеце: дар для Касцёла і ў Касцёле», якіх заклікаў да «поўнай адданасці Хрысту». 15 мая 2008 г. у Ватыкане Бэнэдыкт XVI звярнуўся да ўдзельніц ІІ Кангрэса-пілігрымкі жанчынаў у Рым «Кансэкраванае дзявоцтва ў свеце: дар для Касцёла і ў Касцёле», у якім прынялі ўдзел 500 сясцёр законных з 52-х краінаў. «Ваша харызма заключаецца ў поўнай адданасці Хрысту, у наследаванні Яго як Абранніка, што патрабуе паслухмянасці евангельскім наказам. Старайцеся, каб з вас заўсёды выпраменьвала годнасць абранніцы Хрыстовай, якае дае прыклад хрысціянскага жыцця і спакойнага чакання жыцця вечнага. У сваім жыцці вы можаце быць тымі зоркамі, якія паказваюць свету дарогу. Бо выбар манаскага жыцця нагадвае пра зменлівасць зямных рэчаў і пра каштоўнасць жыцця вечнага. Будзьце сведкамі чуйнага, актыўнага чакання, радасці, міру, уласцівага тым, хто давярае Божай любові. Жывіце ў сучасным свеце, але адначасова пілігрымуйце да Валадарства Нябеснага», — заклікаў Святы Айцец удзельніц кангрэсу. Паводле Радыё Ватыкана |