Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Генеральная Асамблея Канферэнцыі Біскупаў Італіі
Святы Айцец
26.05.2008 21:46

26 мая 2008 г. у сінадальнай зале Ватыкана адбылося адкрыццё Генеральнай Асамблеі Канферэнцыі Біскупаў Італіі на тэму «Адносіны моладзі да Евангелля і Касцёла». У працы Асамблеі прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Падчас працы асамблеі будзе праведзена ацэнка стану эканамічнай падтрымкі Касцёла. Паводле італьянскага заканадаўства веруючыя павінны ўносіць 0,8% ад сваёй заработнай платы ў падтрымку Царквы, людзі няверуючыя — робяць уклад у падтрымку культуры.

Працоўнаю групай асамлеі будзе таксама разгледжана пытанне наконт распрацоўкі сумеснай душпастырскай праграмы па падрыхтоўцы да шлюбу ў выпадку змешаных саюзаў паміж католікамі і баптыстамі.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з дакладам, у якім асвяціў сучасны стан Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, распавёў пра існуючыя праблемы і дасягненні, а таксама пра адносіны Касцёла з Праваслаўнай Царквою і грамадствам. Арцыбіскуп падкрэсліў, што Каталіцкі Касцёл у Беларусі, які адраджаецца пасля доўгіх дзесяцігоддзяў пераследу, дынамічна развіваецца і з аптымізмам глядзіць у будучыню. Мітрапаліт Тадэвуш выказаў падзяку італьянскім католікам за дапамогу Каталіцкаму Касцёлу ў Беларусі.

Генеральная Асамблея Канферэнцыі Біскупаў Італіі будзе працягвацца да 30 мая.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.