Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец абвясціў новыя прызначэнні |
Святы Айцец |
27.05.2008 19:12 |
24 мая 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI абвясціў новыя прызначэнні ў Польшчы, Алжыры і ў Кангрэгацыі евангелізацыі народаў. Арцыбіскуп Хенрык Хосэр, які да гэтага часу з’яўляўся памочнікам сакратара Кангрэгацыі евангелізацыі народаў і прэзідэнтам Папскіх місіянерскіх таварыстваў, быў прызначаны біскупам Варшаўска-Пражскім у Польшчы. На яго былую пасаду ў Кангрэгацыі евангелізацыі народаў прызначаны і менаваны арцыбіскупам монсіньёр П’ерджузэппэ Вакэллі, які да гэтага часу з’яўляўся намеснікам генеральнага сакратара Канферэнцыі Біскупаў Італіі і прэзідэнтам Дабрачыннага камітэта па дапамозе краінам трэцяга свету. Монсіньёр Паоло дэ Ніколо, рэгент Прэфектуры Папскага Дома, быў менаваны тытулярным біскупам Мар’яны на Корсіцы. Айцец Галеб Муса Абдала Бадэр з Іерусалімскага Патрыярхату лацінскага абраду прызначаны арцыбіскупам Алжырскім. Змены адбыліся таксама ў дыпламатычным корпусе Ватыкана: арцыбіскуп Ансэльмо Гвідо Пекарары быў прызначаны Апостальскім Нунцыем ва Уругваі, дзе ён змяніў арцыбіскупа Януша Балонэка, скіраванага ў Балгарыю. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.