Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан заклікае святароў да евангельскага радыкалізму |
Святы Айцец |
28.05.2008 16:03 |
Кангрэгацыя па справах духавенства заахвоціла святароў папярэджваць кожную справу малітвай, бо ад яе залежыць паспяховасць працы святара. Гэты заклік быў змешчаны ў лісце, скіраваным на Сусветны дзень малітваў за святароў, які будзе адзначацца ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса 30 мая 2008 г. Пасланне падпісалі прэфект Кангрэгацыі кардынал Дарыё Кастрыльён Ойос і яе сакратар арцыбіскуп Марыо П’ячэнца. Аўтары ліста нагадваюць, што «ад асабістай лучнасці кожнага святара з Панам Езусам у вялікай ступені залежыць місія Касцёла». «Адзінай уласцівай мерай нашага святога паклікання з’яўляецца радыкалізм. Поўная самаадданасць можа рэалізавацца ў нас толькі як рашэнне, якое пастаянна аднаўляецца і ўмацоўваецца малітваю і якое Хрыстус рэалізуе дзень за днём». Аднак вялікая праца «не павінна нас расчароўваць, але павінна схіляць да яшчэ больш уважлівага клопату пра нашу святарскую тоеснасць». Кангрэгацыя па справах духавенства заахвочвае святароў да вернасці штодзённаму служэнню Эўхарыстыі. Гэта неабходна «не толькі для таго, каб выканаць душпастырскі абавязак (...), але каб задаволіць абсалютную асабістую патрэбу, якая з’яўляецца адзіным сапраўдным матывам святарскага жыцця», — гаворыцца ў лісце. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.