Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рым: паўстае законная сетка барацьбы з гандлем людзьмі |
Святы Айцец |
04.06.2008 14:45 |
![]() Па статыстыцы кожны год ахвярамі гандлю жывым таварам становяцца ад 600 да 800 тысяч людзей. Прыбытак, які прыносіць гэты промысел, складае каля 3-х мільярдаў даляраў. Падчас адкрыцця кангрэсу сястра Луіза Мадорэ — старшыня Міжнароднага саюза генеральных настаяцеляў жаночых манаскіх супольнасцяў — падкрэсліла, што «гандаль людзьмі — гэта з’ява не ізаляваная. Яна вельмі цесна звязана з глабальнымі працэсамі, крыніца якіх у несправядлівых эканамічных і палітычных адносінах, а таксама ў эксплуатацыі, якая вядзе да збяднення цэлых групаў насельніцтва». На думку сястры Луізы Мадорэ, з’ява гандлю людзьмі вельмі складаная, таму ў гэтай галіне неабходна праводзіць вялікую працу. Жаночыя манаскія супольнасці ад 2004 г. рэалізуюць міжнародныя праекты па працы з «жанчынамі вуліцы» і іх вяртанні да нормаў жыцця ў грамадстве. У краінах, адкуль паходзяць жанчыны лёгкіх паводзінаў, манаскія супольнасці арганізоўваюць шырокую інфармацыйную кампанію. У фармацыйных сесіях, падрыхтаваных супольнымі намаганнямі Міжнароднай арганізацыі па справах міграцыі і пасольствам ЗША пры Ватыкане, ужо прынялі ўдзел больш за 4 тысячы сясцёр, якія жадаюць далучыцца да душпастырскай працы гэтай галіне. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.