Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Публікацыя збору твораў Ёзафа Ратцынгера
Святы Айцец
07.06.2008 13:00
У гэтым годзе з’явіцца першы том збору твораў Ёзафа Ратцынгера, пра што паведаміў дырэктар ватыканскага выдавецтва «Libreria Editrice Vaticana» кс. Джузэппэ Коста. У гэтай ініцыятыве прымае таксама ўдзел нямецкі выдавецкі дом «Herder», які мае аўтарскія правы на кнігі Папы на нямецкай мове.

Збор твораў Ёзафа Ратцынгера (цяперашняга Святога Айца Бэнэдыкта XVI) будзе выдадзены ў 13-ці тамах, у якія ўвойдуць 135 прац, напісаных Ёзафам Ратцынгерам ад 1950 г. да моманту выбару яго на Пасад святога Пятра 19 красавіка 2005 г.

Як паінфармавала газета «La Repubblica», ватыканскае выдавецтва «Libreria Editrice Vaticana», якое мае папскія аўтарскія правы, за апошнія тры гады за свае выданні атрымала прыбытак у 2 мільёны еўра. Па жаданні Бэнэдыкта XVI гэтымі сродкамі распараджаецца фонд яго імя, у які таксама ўваходзяць яго даўнія калегі па працы ва універсітэце і вучні. Сродкі ідуць на фінансаванне дабрачынных справаў і выплату стыпендыі.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.