Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: любоў і міласэрнасць важнейшыя за вялікія ахвяры
Святы Айцец
09.06.2008 20:13
8 мая 2008 г. у Рыме падчас малітвы «Анёл Панскі» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што любоў і міласэрнасць важнейшыя за вялікія ахвяры. Разважаючы над чытаннямі X Звычайнай нядзелі, у якіх гаварылася пра навяртанне, Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што Езус праявіў сваю Боскасць праз любоў і справы міласэрнасці. Евангелле пра пакліканне мытніка Мацвея з’яўляецца сінтэзам хрысціянскага паслання аб тым, што вартасць пабожным учынкам і выкананню Божых запаведзяў надае любоў да Бога і бліжняга.

«Няхай Маці Міласэрнасці абудзіць у нас пачуцці сыноўняй адданасці Богу, які з’яўляецца бясконцай Міласэрнасцю. Няхай дапаможа нам маліцца словамі, якія святы Аўгустын уключыў у вядомы фрагмент сваіх „Вызнанняў“: „Змілуйся нада мною, Пане. Я не хаваю сваіх ранаў. {mosimage}Ты — Лекар, а я цяжка хворы. Ты літуешся над беднымі, а я і ёсць бядняк. Толькі на веліч Тваёй Міласэрнасці, Пане Божа, магу спадзявацца“», — маліўся Святы Айцец на заканчэнне сваіх разважанняў.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.