Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пра святога Калумбана
Святы Айцец
12.06.2008 16:01
11 чэрвеня 2008 г. падчас агульнай аудыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Рыме Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прамовіў чарговую катэхезу з распачатага год таму цыкла разважанняў пра тэолагаў і айцоў Касцёла першых вякоў хрысціянства, якую прысвяціў ірландскаму манаху Калумбану (Columbanus).

Калумбан (каля 540 г. — 23 лістапада 615 г.) — прапаведнік-місіянер у краінах Заходняй Еўропы і адзін з самых знакамітых ірландцаў пачатку сярэднявечча. У 20-гадовым узросце ён уступіў у кляштар у Бангор (Паўночная Ірландыя), дзе прыняў святарскае пасвячэнне. Прыкладна ў 50-гадовым узросце Калумбан пакінуў кляштар і разам з іншымі дванаццаццю манахамі вырашыў стаць місіянерам на еўрапейскім кантыненце, дзе заснаваў шэраг кляштараў. Разам са сваімі вучнямі Калумбан вёў асветніцкую дзейнасць, якая садзейнічала захаванню антычных традыцый і станаўленню духоўных і свецкіх школ.

Святы Айцец нагадаў, што ірландскі манах усе свае сілы прысвячаў умацаванню хрысціянскіх каранёў Еўропы, якая толькі нараджалася. «Ён служыў так, каб усім сабою адказаць на дары, атрыманыя ад Яго, а праз гэта адкрыць у сабе вобраз Бога і, насуперак амаральнасці, якая пераважае, аднавіць зямлю і чалавечую супольнасць», — падкрэсліў Бэнэдыкт XVI, кажучы пра вялікага асветніка Еўропы.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.