Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Неакатэхуменат: канчаткова зацверджаны Статут
Святы Айцец
13.06.2008 19:49
Сёння, 13 чэрвеня 2008 г., у Рыме адбываецца ўрачыстая перадача канчаткова зацверджанага Статуту Неакатэхуменальнага шляху: падпісаны 11 мая гг. ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа дакумент будзе ўручаны ў сядзібе Папскай рады па справах свецкіх міжнароднай групе, адказнай за гэты рух.

Папская рада па справах свецкіх адзначыла шматлікія плады, якія з 1964 г. Неакатэхуменальны шлях уносіць у жыццё мясцовых Касцёлаў. Пасля дакладнага перагляду тэксту і ўнясення пэўных неабходных мадыфікацый ватыканскае ведамства пастанавіла зацвердзіць Статут, які стане добраю прыладаю для далейшага служэння ўсяму Касцёлу.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.