Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рым: ваколіцы плошчы Святога Пятра стануць больш бяспечнымі |
Святы Айцец |
28.07.2008 19:25 |
Настойлівыя просьбы Ватыкана забяспечыць парадак, а перадусім бяспеку ў ваколіцах плошчы Святога Пятра будуць хутка споўнены. Гэтаму паспрыяла сустрэча новага бургамістра Рыма Джанні Алемано з сакратаром Генеральнага губернатарства Дзяржавы Ватыкан біскупам Рэнато Боккардо, а таксама ўладамі раёна Праці. Бургамістр абяцаў, што ў кастрычніку гг. распачнуцца, між іншым, працы па расшырэнні тратуара для асобаў, якія чакаюць уваходу ў Ватыканскія музеі. Гэтыя працы будуць працягвацца да свята Божага Нараджэння. Акрамя таго, ізноў будуць уведзены прадпісанні па рэгуляванні руху аўтобусаў, якія абавязвалі падчас Юбілею 2000-годдзя хрысціянства. Штраф за паркоўку ў забароненым месцы павялічыцца ад цяперашніх 35 да 500 еўра. Будуць таксама праводзіцца частыя праверкі вулічных гандляроў, сярод якіх, як мяркуе біскуп Боккардо, могуць аказацца тэрарысты. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.