Ватыкан далучыцца да Інтэрпола |
Святы Айцец
|
08.08.2008 14:53 |
Падчас агульнага сходу Інтэрпола, які ўпершыню за час дзейнасці гэтай арганізацыі адбудзецца ў Расіі (Санкт-Пецярбург), да яго далучыцца Ватыкан. У чатырохдзённым пасяджэнні, якое распачнецца 4 кастрычніка 2008 г., прымуць удзел каля 650 дэлегатаў з больш чым 180 краінаў-удзельніц міжнароднай арганізацыі.
Намеснік старшыні філіяла Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў па Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці Аляксандр Пятроў паведаміў, што кожны дзень пасяджэння будзе прысвечаны пэўнаму пытанню. «Падчас такіх сустрэч публічна абвяшчаюцца агульныя для ўсяго свету тэндэнцыі ў галіне злачыннасці і барацьбе з ёю», — адзначыў Аляксандр Пятроў.
Інтэрпол (International Criminal Police Organization) — міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі, асноўнай задачай якой з’яўляецца аб’яднанне намаганняў нацыянальных праваахоўных органаў краін-удзельніц у галіне барацьбы з агульнакрымінальнаю злачыннасцю. Інтэрпол не закранае дзеянасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага і расавага характару.
Акрамя каардынацыі намаганняў асобных краінаў і правядзення адзінай палітыкі ў галіне барацьбы з агульнакрымінальнай злачыннасцю Інтэрпол таксама займаецца каардынацыяй міжнароднага вышуку, барацьбою з гандлем людзьмі, арганізаванымі злачыннымі згуртаваннямі, кантрабандай наркотыкаў, злачынствамі ў галіне эканомікі і г.д. У апошні час вялікая ўвага надаецца грамадскай бяспецы і барацьбе з тэрарызмам. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|