Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Бэртонэ заахвочвае да глыбейшага пазнавання вучэння Паўла VI |
Святы Айцец |
09.08.2008 18:59 |
6 жніўня 2008 г. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас святой Імшы, якую ён цэлебраваў у 30-ю гадавіну смерці Паўла VI, заклікаў далучыць да малітвы ў інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі Папы больш глыбокае пазнаванне яго вучэння. Дзяржаўны сакратар Святога Айца нагадаў, што Павел VI уздымаў гарачыя тэмы, звязаныя з дактрынаю веры, а таксама адносна маралі, якія раскрываў празрыста і рашуча. Папа Павел VI гаварыў пра святарскае служэнне, ролю жанчыны ў Касцёле, удзяляў увагу грамадскім праблемам, якім і прысвяціў сваю энцыкліку «Populorum progressio». На думку кардынала Бэртонэ сёння прасцей ацаніць вагу пэўных прарочых выбараў Паўла VI, за якія часам, як, напрыклад, пасля абвяшчэння яго славутай энцыклікі «Humanae vitae» (Аб пераказванні чалавечага жыцця), ён быў беспадстаўна атакаваны дамінуючай грамадскай думкай. Папа Павел VI з’яўляецца аўтарам 7 энцыклік. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.