Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI падкрэсліў значэнне і моц малітвы |
Святы Айцец |
14.08.2008 15:39 |
13 жніўня 2008 г. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Папа Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі прамовіў казанне пра значэнне і моц малітвы. У аўдыенцыі таксама прымалі ўдзел беларускія пілігрымы з Віцебскай дыяцэзіі. «Той, хто моліцца, ніколі не губляе надзеі», — падкрэсліў Святы Айцец. Папа адзначыў, што за час свайго прабывання ў Брыксэне (Паўночная Італія) ён атрымаў вялікую колькасць лістоў з просьбамі аб малітве. Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што яго служэнне Касцёлу і людзям перш за ўсё заключаецца менавіта ў малітве: «Падчас малітвы я з даверам аддаю ў рукі Пана служэнне, якое Ён сам мне даручыў». У кантэксце тэмы катэхэзы Бэнэдыкт XVI нагадаў вялікіх святых ХХ стагоддзя — Максімільяна Марыю Кольбэ і Тэрэзу Бэнэдыкту ад Крыжа (Эдыта Штайн), зямное жыццё якіх скончылася ў Асвенціме. «У іх пакутніцтве яснее полымя той Любові, якая перамагае цемру эгаізму і нянавісці», — адзначыў Святы Айцец. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.