Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Маркетто: трэба спыніць разню на дарогах |
Святы Айцец |
15.08.2008 14:57 |
«На дарогах усяго свету кожны дзень ідзе вайна. Неабходна распачаць дзеянні, накіраваныя на памяншэнне колькасці ахвяраў гэтай разні», — пракаментаваў інфармацыю пра чарговыя ахвяры падчас аўтамабільных аварый арцыбіскуп Агостыно Маркетто. Сакратар Папскай рады па справах мігрантаў і падарожнікаў падкрэсліў, што на дарогах па-ранейшаму гіне вельмі шмат людзей. Сакратар ватыканскага ведамства заўважыў, што павелічэнне бяспекі на дарозе — гэта заданне не толькі кампетэнтных уладаў паасобных краінаў, але таксама Касцёла, які павінен выхоўваць адказнае сумленне. Арцыбіскуп Маркетто паведаміў, што восенню бягучага года ў сталіцы Калумбіі (Паўднёвая Амерыка) адбудзецца кантынентальны кангрэс, прысвечаны бяспецы на дарозе. Гаворка таксама пойдзе пра вулічную прастытуцыю, пра людзей, якія не маюць уласнага жылля, і таму вымушаны жыць на вуліцы. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.