Бэнэдыкт XVI пра дапамогу Паўднёвай Асеціі і «смутную рэчаіснасць» дарожна-транспартных здарэнняў |
Святы Айцец |
17.08.2008 21:35 |
Бэнэдыкт XVI заклікаў не прызвычайвацца да «смутнай рэчаіснасці» шматлікіх дарожна-транспартных здарэнняў, бо «чалавечае жыццё вельмі дарагое». Святы Айцец заўважыў, што вялікая колькасць здарэнняў на дарозе адбываецца па прычыне празмернай хуткасці і неадказнасці аўтааматараў. «Кіраванне аўтамабілем патрабуе грамадскай адказнасці», — адзначыў Бэнэдыкт XVI. На яго думку, хрысціяне павінны рабіць рахунак сумлення з таго, як кіруюць сваімі аўтамабілямі. Паводле KAA |