Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Ватыкан: аб’яўлена дата беатыфікацыі ксяндза Міхала Сапоцькі |
| Святы Айцец |
| 19.08.2008 20:42 |
Служба Папскіх Літургічных Цырымоній (Officium de Liturgicis Celebratonibus Summi Pontificis) афіцыяльна абвясціла дату і месца цырымоніі беатыфікацыі ксяндза Міхала Сапоцькі, заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці. Спаведнік сястры Фаустыны будзе ўзнесены да хвалы нябеснага алтара 28 верасня 2008 г. Урачыстая цырымонія адбудзецца а 10-й гадзіне на цвінтары касцёла Божай Міласэрнасці ў Беластоку (Польшча).Ватыканскае камюніке не дае інфармацыі адносна таго, хто ўзначаліць цырымонію беатыфікацыі — былы прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі кардынал Жозэ Сараіва Марцінш, новапрызначаны яго пераемнік арцыбіскуп Анджэло Амато або мясцовы біскуп. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Служба Папскіх Літургічных Цырымоній (Officium de Liturgicis Celebratonibus Summi Pontificis) афіцыяльна абвясціла дату і месца цырымоніі беатыфікацыі ксяндза Міхала Сапоцькі, заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці. Спаведнік сястры Фаустыны будзе ўзнесены да хвалы нябеснага алтара 28 верасня 2008 г. Урачыстая цырымонія адбудзецца а 10-й гадзіне на цвінтары касцёла Божай Міласэрнасці ў Беластоку (Польшча).
для друку
Ватыканскае радыё