Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяраў катаклізмаў у Польшчы |
Святы Айцец |
20.08.2008 19:02 |
20 жніўня 2008 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, узгадваючы трагедыю ў Польшчы, якую прынеслі буры і ўраганы, запэўніў польскіх пілігрымаў у сваёй малітве. «На мінулым тыдні праз Польшчу прайшлі небывалыя ў гэтым рэгіёне буры і ўраганы. Былі забітыя і параненыя. Многія страцілі маёмасць, здабытую за ўсё сваё жыццё. Усіх, хто якім-небудзь чынам пацярпеў ад гэтай стыхіі, я хачу запэўніць у маёй духоўнай блізкасці і малітве», — сказаў Святы Айцец, звяртаючыся да польскіх пілігрымаў на іх роднай мове. Бэнэдыкт XVI удзяліў сваё благаслаўленне ахвярам ураганаў, а таксама ўсім удзельнікам аўдыенцыі. Паводле Радыё Ватыкана |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.