Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт ХVI: «Святасць — гэта не раскоша» |
Святы Айцец |
20.08.2008 19:39 |
20 жніўня 2008 г. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) падчас 25-ай у гэтым годзе агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI прамовіў казанне, якое прысвяціў святым і благаслаўлёным. У сваіх разважаннях Святы Айцец нагадаў, што кожны дзень Касцёл прапануе ў якасці прыкладаў для наследавання святых і благаслаўлёных. «Іх жыццёвы і духоўны вопыт паказвае, што святасць — гэта не раскоша, не прывілея нямногіх, але лёс кожнага чалавека, пакліканага быць дзіцём Божым, агульнае пакліканне ўсіх ахрышчаных. Святасць даступна ўсім, хоць святыя і не падобныя адзін да аднаго. Вялікія святыя неабавязкова павінны валодаць звышнатуральнымі здольнасцямі. Ёсць вельмі шмат святых, імёны якіх вядомы аднаму толькі Богу, таму што на зямлі яны вялі, на першы погляд, звычайнае жыццё. Іх прыклад сведчыць пра тое, што толькі праз адносіны з Панам можна напоўніцца Яго супакоем і радасцю», — адзначыў Святы Айцец. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агнецтваў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.