Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: святы Павел — прыклад абвяшчэння Евангелля сённяшняму свету
Святы Айцец
27.08.2008 20:25
27 жніўня 2008 г. у Ватыкане Бэнэдыкт XVI прамовіў чарговую катэхэзу, прысвечаную жыццю і дзейнасці святога Паўла, з нагоды святкавання Года Апостала Народаў. «Святы Павел з’яўляецца прыкладам абвяшчэння Евангелля сённяшняму свету», — падкрэсліў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі ў зале Паўла VI.

«Молімся, каб Пан, які адкрыў сваё святло святому Паўлу, адкрыў яму сваё сэрца праз слова, і нам паказаў сваё святло, а Яго слова закранула нашыя сэрцы, каб мы таксама маглі несці святло Евангелля сённяшняму свету, якога ён так моцна патрабуе», — адзначыў Святы Айцец.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што святы Павел, не шкадуючы сваіх сілаў, быў цалкам адданы абвяшчэнню Евангелля. Ён аказваў супраціўленне шматлікім праблемам, пра што пісаў ў сваім Пасланні да Карынцянаў. Папа адзначыў, што ў постаці святога Паўла можна заўважыць важную для ўсіх нас прыгажосць Евангелля: «Яго душа была зачаравана святлом Евангелля, ён горача любіў Хрыста».

Пантыфік прадставіў найважнейшыя этапы жыцця святога Паўла, які нарадзіўся прыкладна ў 8 г. у Тарсе (Турцыя), гаварыў па-грэцку і выхоўваўся ў габрэйскіх традыцыях. Калі яму было 12-13 гадоў пераехаў у Ерузалем, каб у школе рабіна вывучаць фарысейскае права. Выхоўваўся паводле строгіх правілаў закона Маісея, што аказала ўплыў на непрыняцце Паўлам руху, які паўстаў вакол Езуса Хрыста. Павел жорстка пераследаваў хрысціян. Пасля навяртання, якое адбылося пад Дамаскам, ён стаў нястомным Апосталам Народаў. Каля 67 г. памёр мучаніцкай смерцю ў Рыме.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.