Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан: падрыхтоўка канферэнцыі на тэму тэорыі эвалюцыі |
Святы Айцец |
12.09.2008 16:52 |
3–7 сакавіка 2009 г. у Ватыкане адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная тэорыі эвалюцыі Чарльза Дарвіна. 11 верасня бягучага года ў Ватыкане было абвешчана, што мэтаю канферэнцыі з’яўляецца крытычная рэтраспектыва ў 150-ю гадавіну абвяшчэння галоўнай працы Дарвіна «Аб узнікненні відаў». Арганізатарамі сустрэчы прадстаўнікоў навукі пад патранатам Папскай рады па культуры з’яўляецца Папскі грыгарыянскі універсітэт у Рыме, а таксама Універсітэт Нотр-Дам у ЗША. 16 верасня старшыня Папскай рады па культуры арцыбіскуп Джанфранко Равасі, а таксама прадстаўнікі Папскага грыгарыянскага універсітэта прадставяць праграму мерапрыемства на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане. У 2009 г. споўніцца 200 гадоў з дня нараджэння Дарвіна — аднаго з найбольш знакамітых біёлагаў і першых даследчыкаў эвалюцыі ХІХ стагоддзя. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.