Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Вальтэр Каспер асцерагае ад паглыблення супярэчнасцяў |
Святы Айцец |
18.09.2008 20:37 |
Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Каспер асцерагае ад абвастрэння ў адносінах паміж католікамі і пратэстантамі ў перыяд святкавання 500-годдзя Рэфармацыі, якое адбудзецца ў 2017 г. Кардынал Каспер заклікаў евангельскія Цэрквы і Каталіцкі Касцёл, каб гэты юбілей быў выкарыстаны таксама для таго, каб успомніць пра агульнае паходжанні і нанава ўсвядоміць супольную адказнасць за будучыню. Старшыня ватыканскага ведамства таксама пажадаў католікам адкрыць для сябе «Лютэра моцнай веры», ад якога можна было б многаму навучыцца. Адначасова кардынал Каспер крытычна выказаўся адносна сучаснай пазіцыі евангелістаў, якая датычыць этычных нормаў. Іерарх звярнуў увагу на тое, што да нядаўняга часу паміж католікамі і пратэстантамі не існавала розніцы ў маральных перакананнях. Аднак цяпер з боку евангелістаў з’яўляюцца значныя адрозненні ў поглядах адносна такіх пытанняў як кантрацэпцыя, перарыванне цяжарнасці, гомасэксуалізм і даследаванні на чалавечых эмбрыёнах. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.